1

1 Паўла, нявольнік Божы й апостал Ісуса Хрыста, подле веры абраных Божых і супоўнага знацьця праўды, каторая подле набожнасьці,

2 У надзеі жыцьця вечнага, Каторае Бог, што ня можа маніць, абяцаў перад вякамі часу,

3 А ў сваім часе зьявіў Слова Свае ў вагалашэньню, каторае даверана імне подле расказаньня Спаса нашага Бога,

4 Ціту, праўдзіваму дзяцяці подле супольнае веры: ласка а супакой ад Бога Айца а Хрыста Ісуса, Спаса нашага.

5 Дзеля таго я пакінуў цябе ў Крыце, каб ты мог балей упарадкаваць, што засталося неўпарадкаванае, і прызначыў старшых у кажным месьце, як я расказаў табе:

6 Калі хто беззаганны, муж аднае жонкі, мае дзеці верныя, не вінаваныя ў бязулстве або ў непакоры.

7 Бо нагляднік мае быць беззаганны, як вернік Божы, не самадыйны, не гняўлівы, не адданы віну, ня бітун, не прагавіты на несправядлівыя прыбыткі,

8 Але гасьцінны, любячы дабро, разумны, справядлівы, сьвяты, уздзержлівы,

9 Каторы дзяржыцца вернага слова, як быў наўчаны, каб быў дуж захочаваць а навучаць здарова, пераконаваць праціўнікаў.

10 Бо ё шмат і непакорных, пустамлёнаў і ашуканцаў, асабліва з абразаньня,

11 Каторым надабе зачыніць рот, каторыя пераварачаюць цзлыя дамы, вучачы рэчаў дзеля нягоднага прыбытку, каторых ня надабе вучыць.

12 Адзін ізь іх, собскі прарока іхны, сказаў: „Крытанцы заўсёды манюкі, благія дзікія зьвяры, жарлівыя, ляныя".

13 Сьветчаньне гэта праўдзівае, затым гань іх стродка, каб яны былі здаровыя ў веры,

14 Не ўважалі на жыдоўскія байкі і расказаньні людзёў, што перакручуюць праўду.

15 Усе чыстае чыстым; а забрудзяненым а няверным нічога няма чыстага, але розум і сумленьне іхнае забрудзяненыя.

16 Яны вызнаюць, што знаюць Бога, але ўчынкамі выпіраюцца, будучы гідкія а непаслухменыя а няздольныя да ніякага добрага ўчынку.

2

1 А ты кажы тое, што годзіцца да здаровае навукі:

2 Каб старыя былі цьвярозыя, зважныя, разумныя, здаровыя ў веры, у міласьці, у вытрываласьці;

3 Каб старыя жанкі таксама былі набожнага паступку, не абмоўцы або не падняволеныя шмат якому віну, вучыцелкі дабра;

4 Каб маглі вучыць маладзіцы любіць мужоў сваіх і дзеці свае,

5 Быць разумнымі, чыстымі, хатнімі работніцамі, добрымі, пакорнымі сваім собскім мужом, каб Слова Божае ня было блявузґана.

6 Таксама захочуй маладзёнаў быць разумнымі.

7 У вусім паказуй самога сябе зразаю добрых учынкаў, у навуццы чысьціню, зважнасьць, непапсавальнасьць,

8 Слова здаровае, бязупічнае, каб праціўнік быў засаромлены, ня маючы нічога сказаць праз нас благога.

9 Нявольнікі маюць быць падданымі гаспадаром сваім у вусім, добра гадзіць, не перачыць,

10 Не сабечыць, але ў вусім выказаваць добрую вернасьць, каб яны ў вусім прыбіралі навуку Спаса нашага Бога.

11 Бо зьявілася ласка Божая, што спасае ўсіх людзёў,

12 Што вуча нас, каб мы, адрокшыся нязбожнасьці і сьвецкіх жадлівасьцяў, жылі разумна а справядліва а набожна ў цяперашнім веку,

13 Чакаючы дабраславёнае надзеі і зьяўленьня славы вялікага Бога і Спаса Ісуса Хрыста,

14 Каторы даў Сябе за нас, каб выкупіць нас ад усяго бяспраўя і ачысьціць Сабе люд собскі, рупатлівы да добрых учынкаў.

15 Гэта кажы і захочуй і гань з усёй уладаю. Няхай ніхто ня мае цябе ўлегцы.

3

1 Дамяняй ім, каб былі падданыя начэльнікам а ўладзе, каб былі паслухменыя, гатовыя да кажнага добрага ўчынку,

2 На нікога не вярнулі, ня былі звадлівыя, былі рахманыя, выказуючы ўсялякую лагоднасьць да ўсіх людзёў.

3 Бо й мы былі калісь неразумныя, непаслухменыя, зьведзеныя, служачыя жадлівасьцям і розным прыемнасьцям, жывучы ў злосьці а завідасьці, ненавіджаныя, ненавідзячыя адны адных.

4 Але як зьявілася добрасьць а любосьць да людзёў Спаса нашага, Бога,

5 Ён спас нас ня з учынкаў справядлівасьці, учыненых намі, але подле міласэрдзя Свайго абмыцьцём адраджэньня й аднаўленьня Духам Сьвятым,

6 Каторага выліў на нас багата перазь Ісуса Хрыста, Спаса нашага,

7 Каб, будучы апраўленыя ласкаю, мы сталі спадкаемцамі подле надзеі вечнага жыцьця.

8 Слова гэта вернае, і я зьічу, каб ты ў гэтым быў упорысты, каб тыя, што ўверылі ў Бога, рупіліся быць улеглівымі ў добрыя ўчынкі. Гэта добра й карысна людзём.

9 Дурных жа пытаньняў а радаводаў а сьпярэчак а звадаў праз Закон сьцеражыся, бо яны бескарысныя й пустыя.

10 Ад гэрэтыка, па першым і другім дамяненьню, здаляйся,

11 Ведаючы, што такі папсаваўшыся й грэша, будучы сам сабою засуджаны.

12 Як прышлю да цябе Арцёма альбо Тыхіка, пабарзьдзі прыйсьці да мяне да Цікаполю, бо я пастанавіў зімаваць там.

13 Зіну праўніка а Аполоса парупся выправіць так, каб у іх ні ў чым ня бьгло нястачы.

14 Хай і нашы вучацца займацца добрымі справамі дзеля канечных патрэбаў, каб ня былі бясплодныя.

15 Усі, што з імною, здароваюць цябе. Паздаровай тых, што любяць нас у веры. Ласка з усімі вамі.