1 Паўла а Цімох, нявольнікі Ісуса Хрыста, да ўсіх сьвятых у Хрысту Ісусу, каторыя ў Піліпах, зь япіскапамі а дзяканамі:
2 Ласка вам а супакой ад Бога, Айца нашага, а Спадара Ісуса Хрыста!
3 Дзякую Богу свайму пры кажным успаміне вас,
4 Заўсёды ў кажным маленьню сваім чынячы з радасьцяй малітву за ўсіх вас,
5 За ўзаем'е ваша ў Евангелі ад першага дня аж дагэтуль,
6 Маючы давер у тым, што тый, хто пачаў у вас добрую справу, сконча яе да дня Ісуса Хрыста;
7 Як справядліва імне думаць гэта праз усіх вас, бо я маю вас у сэрцу сваім; як у зялезах маіх, так і ў вабароне а ў пацьверджаньню Евангелі вы ўсі ўчасьнікі ў ласцы маёй.
8 Бо Бог сьветка імне, як тужу я па ўсіх вас любосьцяй нутра Хрыста Ісуса.
9 I малюся праз тое, каб міласьць ваша яшчэ балей а балей мнажылася ў супоўным знацьцю а ўсялякім разуменьню;
10 Каб вы маглі дазнаць розьніцы, каб вы маглі быць шчырымі а беззаганнымі на дзень Хрыстоў,
11 Напоўненыя пладамі справядлівасьці Ісусам Хрыстом на славу а пахвалу Божую.
12 Я хацеў бы, браты, каб вы ведалі, што акалічнасьці, у каторых я апынуўся, вышлі на дасьпех Евангелі;
13 Так што зялезы мае ў Хрысту сталі ведамнымі ўсёй прэторы а ўсім іншым;
14 I бальшыня з братоў у Спадару, асьмеліўшыся зялезамі маімі, адважна гукаюць слова Божае. бяз страху.
15 Некатрыя, праўда, із завідасьці а супарства, але некатрыя таксама з добрае волі абяшчаюць Хрыста.
16 Гэтыя запраўды зь міласьці, ведаючы, што я прызначаны да абароны Дабравесьці;
17 А гэныя дзеля супарства абяшчаюць Хрыста, ня ў чысьціні, думаючы, што прыдадуць атугі да зялезаў маіх.
18 Дык што? Якім бы парадкам абяшчалі Хрыста, прыдаючыся ці ў праўдзе, я з гэтага цешуся і буду цешыцца;
19 Бо я ведаю, што гэта будзе імне на спасеньне, вашай малітваю й даставаю Духа Ісуса Хрыста,
20 Подле гарачага чаканьня а надзеі мае, што я ні ў чым ня буду паганбены, але з усёй адвагаю, як заўсёды, таксама цяпер Хрыстос будзе ўзьвялічаны ў целе маім, ці то жыцьцём, ці сьмерцяй.
21 Бо імне жыцьцё —Хрыстос, а сьмерць — прыдбаньне.
22 Але калі жыцьцё ў целе даець плодную працу імне, то што абраць, я яшчэ не пераканаўся.
23 Цягне мяне адно й другое: маю зычэньне адыйсьці й быць із Хрыстом, бо гэта шмат ляпей;
24 А заставацца ў целе патрабней дзеля вас.
25 I, маючы пэўнасьць гэтага, я ведаю, што застануся й пабуду з вамі ўсімі дзеля дасьпеху вашага а радасьці веры,
26 Каб пахвала ваша ў Хрысту Ісусу памнажылася перазь мяне прытомнасьцяй маёй ізноў у вас.
27 Адно няхай паступак будзе годны дабравесьці Хрыстовае, каб, ці я прыйду і абачу вас, ці, няпрытомны, пачуў праз вас, што вы стаіце ў вадным духу, аднэй душою, разам сілуючыся за веру евангельскую,
28 I не лякайцеся ні ў чым праціўнікаў; гэта ім ё довад загіны, а вам — спасеньня. I гэта ад Бога;
29 Бо вам дана дзеля Хрыста ня толькі верыць у Яго, але й цярпець за Яго,
30 Маючы тое самое змаганьне, што бачылі ў імне і цяпер чуеце празь мяне.
1 Дык калі ё такое захочаньне ў Хрысту, калі якое пацяшэньне міласьцяй, калі якое ўзаем'е Духа, калі якая спагада а жаль,
2 Дык напоўніце радасьць маю, каб вы думалі тое самае, мелі тую самую міласьць, задзіночыліся душою, праз адно думалі;
3 Няхай нічога ня будзе ў духу сьпіраньня альбо пустое славы, але ў пакоры адны адных за вышшых за сябе майце.
4 Не глядзі кажны толькі сябе, але кажны таксама іншых.
5 Бо няхай тая думка будзе ў вас, якая і ў Хрысту Ісусу,
6 Каторы, будучы ў хорме Божай, не ўважаў сабе за грабеж быць роўным із Богам;
7 Але паніжыў Сябе Самога, бяручы хорму нявольніка, стаўшы падобным да людзёў,
8 I з выгляду стаў як людзіна; паніжыўся, стаў паслухменым аж да сьмерці, і сьмерці крыжавой.
9 Затым і Бог высака ўзьняў Яго і даў Яму імя над кажнае імя,
10 Каб у імя Ісусава кажнае калена клякала на небе, і на зямлі, і пад зямлёю,
11 I кажны язык вызнаваў, што Ісус Хрыстос ё Спадар на славу Бога Айца.
12 Дык, любовыя мае, як вы заўсёды былі паслухменыя, ня толькі ў прытомнасьці маёй, але шмат балей цяпер у часе няпрытомнаеьці мае, із страхам а дрыготаю дзейце спасеньне свае,
13 Бо Бог дзее ў вас і хаценьне і дзеяньне, подле добрае волі Свае.
14 Усе рабіце без нараканьня а сьпярэчак,
15 Каб вы былі беззаганныя й простыя бязупічныя дзеці Божыя сярод непасьцівага а крутадушнага пакаленьня, памеж каторага вы, як сьветлы на сьвеце,
16 Дзержачы слова жыцьця, на пахвалу маю дня Хрыстовага, каб я не дарма бег ані дарма працаваў.
17 Але хоць бы я быў выліты як узьліваньне на аброк а паслугу веры вашае, я цешуся і цешуся супольна з усімі вамі.
18 Гэтак жа й вы цешчася і цешчася з імною.
19 Я ж спадзяюся ў Спадару Ісусу неўзабаве паслаць Цімоха да вас, каб і я пацешыўся, даведаўшыся праз вас.
20 Бо я ня маю аднадумца, каторы бы так шчыра рупіўся праз тое, як вы маецеся;
21 Бо ўсі шукаюць свайго, а не таго, што Ісуса Хрыста,
22 А вы ведаеце ўзумеласьць ягоную, што, як дзяцё айцу, ён служыў імне ў Дабравесьці.
23 Дык яго я спадзяюся без адвалокі паслаць, як толькі абачу, што будзе дзеяцца з імною.
24 Але я спадзяюся ў Спадару, што я сам уборзьдзе прыйду да вас.
25 Ано я ўважаў за патрэбнае паслаць да вас Епафродыта, брата а супрацаўня а сужаўнера майго, а вашага пасланца й слугачага ў патрэбе маёй,
26 Бо ён тужыў па ўсіх вас і быў зьнемарашчаны з тога, што вы пачулі, што ён быў хворы.
27 Бо запраўды ён быў хворы пры сьмерці, але Бог зьмілаваўся над ім і не над адным ім, але й над імною, каб я ня меў смутку да смутку.
28 Затым я ахватней паслаў яго, каб вы, абачыўшы яго ізноў, усьцешыліся, і я быў меней смутны.
29 Прыміце яго ў Спадару з усёй радасьцяй і майце такіх у сьці,
30 Бо за справу Хрыстову ён быў блізка сьмерці, рызыкуючы жыцьцём сваім, каб запоўніць нястачу вашых паслугаў імне.
1 Наапошку, браты мае, цешчася ў Спадару. Пісаць вам тое самае ня нудна імне, а вам бясьпечна.
2 Сьцеражыцеся сабак, сьцеражыцеся благіх работнікаў, сьцеражыцеся калечаньня,
3 Бо мы — абразаньне, каторыя сьцім Бога Духам і хвалімся Хрыстом Ісусам, а не спадзяемся на цела;
4 Хоць я мог бы спадзявацца й на цела. Калі хто іншы думае спадзявацца на цела, дык пагатове я,
5 Абрэзаны восьмага дня, з роду Ізраелявага, пакаленьня Веняміновага, Гэбрэй із Гэбрэяў, подле Закону фарысэй,
6 Подле рупатлівасьці перасьледаваньнік Царквы, подле справядлівасьці законнай беззаганны.
7 Але што імне было прыдбаньням, тое дзеля Хрыста я замеў за страту.
8 Дый усе маю за страту дзеля пераважнага пазнаньня Хрыста Ісуса, Спадара свайго, дзеля Каторага я ўсе страціў, і ўсе маю за гной, каб прыдбаць Хрыста,
9 Знайсьціся ў Ім, ня маючы справядлівасьці свае, што із Закону, але тую, што зь веры Хрыстовае, справядлівасьць, што ад Бога вераю;
10 Каб пазнаць Яго, і магутнасьць ускрысеньня Ягонага, і мець узаем'е ў муках Ягоных, тарнуючыся да сьмерці Ягонае,
11 Каб дясягчы ўскрысеньня зь мертвых.
12 Не каб я ўжо дасяг альбо ўдасканальніўся; але імкнуся, ці не дасягну й я, як дасяг мяне Хрыстос.
13 Браты, я ня маю сябе за дасяглага, але адно — забываючыся задняе, прасьцягаючыся наперад,
14 Імкнуся да мэты, да нагароды высокага пагуканьня Божага ў Хрысту Ісусу.
15 Дык каторыя з нас дасканальныя, гэтак думайма; калі ж вы праз што-колечы накш думаеце, дык і гэта вам Бог аб'яве.
16 Чаго мы, адылі, дасяглі, хадзіма так.
17 Будзьце перайманьнікамі зь мяне, браты, і ўзірайцеся на тых, што ходзяць подле зразы, якую маеце ў нас.
18 Бо шмат хто, праз каторых я часта гукаў вам, а цяпер нават із плачам гукаю, што яны ё як непрыяцелі крыжа Хрыстовага;
19 Каторых канец — загуба, каторых бог — бруха, і слава іхная — у сораме; яны думаюць празь земнае;
20 Бо грамадзянства наша ў небе, скуль мы жджэм і Спаса, Спадара Ісуса Хрыста,
21 Каторы адмене цела наша з паніжэньня ў згоднасьць ізь целам славы Свае, дзеяньням сілы, каторай Ён і паддаець Сабе ўсе.
1 Дык, браты мае любовыя а жаданыя, радасьць а карона мая, стойце так моцна ў Спадару, умілаваныя.
2 Захочую Еводу а Сынтыху быць тае самае думкі ў Спадару.
3 Але, і цябе прашу, праўдзівы сябру, памагай тым жанкам, каторыя ў Дабравесьці разам із імною змагаліся, і з Клімам і зь іншымі супрацаўнямі маімі, каторых імёны ў кнізе жыцьця.
4 Цешчася заўсёды ў Спадару, яшчэ кажу: цешчася.
5 Сьціпласьць ваша няхай будзе ведамная ўсім людзём. Спадар блізка.
6 Не парушайцеся празь нішто, але ў вусім малітваю а просьбаю а падзякаю няхай зычаньні вашы будуць учынены ведамныя Богу,
7 I супакой Божы, што пераходзе кажны розум, усьцеражэць сэрцы вашыя і думкі вашыя ў Хрысту Ісусу.
8 Наапошку, браты, што праўдзівае, што пасьцівае, што справядлівае, што чыстае, што любовае, што добрае славы, калі якая цнота і калі якая пахвала, гэта разважайце.
9 Чаго вы навучыліся а прынялі а чулі а бачылі ў імне, гэта рабіце, — і Бог супакою будзе з вамі.
10 Цяпер я вельмі ўсьцешыўся ў Спадару, што, наапошку, вы ізноў пачалі думаць празь мяне, хоць напэўна й думалі, але ня мелі прыгоды.
11 Ня дзеля нястачы кажу, бо я навучыўся быць здаволены з тога, што маю:
12 Ведаю, як быць паніжаным, ведаю, як быць і ў дастатку; навытырыўся да ўсяго і ў вусім: быць у сыці і галадаваць, быць у збытку і ў нястачы.
13 Да ўсяго я дуж у Тым, хто даець імне дужасьць.
14 Вы, адылі, добра зрабілі, узяўшы ўчасьце ў маёй атузе.
15 Ведаеце ж і вы, Піліпяне, што на пачатку Дабравесьці, як я вышаў з Макядоні, ні водная царква не ўдзяліла імне ані дару, ані прыйма, з выняткам вас адных;
16 Бо й да Салуня раз і ўдругарэдзь вы прыслалі імне на маю патрэбу.
17 Не каб я шукаў падарку, але я шукаю плоду, каторы расьцець на вашу карысьць.
18 Я маю ўсе і збыткую; маю поўна, адзяржаўшы ад Епафродыта пасланае вамі: духмяныя пахі, прыемны аброк, любы Богу.
19 Бог мой хай запоўне ўсялякую патрэбу вашу, подле багацьця Свайго ў славе, Хрыстом Ісусам.
20 Богу ж а Айцу нашаму слава на векі вякоў! Амін.
21 Паздароўце кажнага сьвятога ў Хрысту Ісусу. Здароваюць вас браты, што з імною.
22 Здароваюць вас усі сьвятыя, асабліва тыя, што з дому цэсаравага.
23 Ласка Спадара Ісуса Хрыста з духам вашым. Амін.